Указ Президента Республики Беларусь от 30 апреля 2024 г. № 183 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля»
Дакументам устанаўліваецца юбілейны медаль «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», а таксама зацвярджаюцца Палажэнне аб юбілейным медалі «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», яго апісанне і ўзор пасведчання да гэтага медаля.
Юбілейным медалём «30 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» (юбілейны медаль) узнагароджваюцца:
-
ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Служба бяспекі) за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў;
-
ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі.
Юбілейны медаль уручаецца начальнікам Службы бяспекі або па яго даручэнні яго намеснікам, начальнікамі структурных падраздзяленняў Службы бяспекі. Асобам, якія ўзнагароджаны юбілейным медалём, выдаецца пасведчанне ўстаноўленага ўзору.
Юбілейны медаль носіцца на левым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.