Аб узнагароджанні вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 красавіка 2025 г. № 144
У сувязі са святкаваннем 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама ў мэтах увекавечання подзвігу воінаў Чырвонай арміі, працоўных, партызан і падпольшчыкаў, здзейсненага імі пры абароне і вызваленні беларускіх гарадоў і іншых населеных пунктаў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Указам за мужнасць і стойкасць, праяўленыя абаронцамі беларускіх гарадоў у гады Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»:
-
горад Кобрын;
-
горад Рэчыца;
-
горад Слаўгарад;
-
горад Слонім;
-
горад Смалявiчы;
-
горад Сянно.
Указ уступіл у сiлу 9 красавіка 2025 г.